Вясёлкавы сцяг над трасай М1

Вясёлкавы сцяг у Дзень правоў чалавека над трасай М1 у знак нязгоды з забаронай публічных акцый Мінскага гей-прайда 2013

Беларускія ЛГБТ-актывісты вывесілі 10 снежня, у Дзень правоў чалавека, над трасай М1 непадалёк ад Нацыянальнага аэрапорту “Мінск” вялікі вясёлкавы сцяг, сімвал сусветнага руху за правы ЛГБТ, у знак пратэсту супраць забароны публічных акцый Мінскага гей-прайда 2013.

unnamed

Сёлета арганізоўваць мерапрыемствы ў межах праграмы Мінскага гей-прайда 2013 было як ніколі складана, самыя буйныя мерапрыемствы былі сарваныя, а публічныя акцыі не дазволеныя, Беларусь становіцца ўсё горшым месцам для жыцця, тут немагчыма свабодна выказваць свае думкі і карыстацца сваімі законнымі правамі,

— выказаў сваю думку старшыня Праваабарончга праекта “ГейБеларусь” Сяргей Андросенка.

 

Мінскі гей-прайд 2013 пад лозунгам “Мы ёсць!” пачаўся 6 снежня серыяй мерапрыемстваў, праваабарончы ЛГБТ-форум прымеркаваны да Дня правоў чалавека