Милиционер, избитый на площади Независимости, арестован

Пра гэта паведаміў праваабаронца Алег Воўчак, якому пазваніў лейтэнант міліцыі ў запасе Аляксандр Класкоўскі. Аляксандр удзельнічаў у мітынгу на плошчы Незалежнасьці на баку апызыцыі, быў да крыві зьбіты.

minsk_ploscha_20101219_01

«Зараз дя мяне ломяцца, відаць, супрацоўнікі КДБ. Калі мы з жонкай Натальляй пачалі званіць, яны крыху сьцішыліся, але зноў пачалі сваю справу. Відаць, хутка ўварвуцца. Мы выклікалі міліцыю, але ня ведаю, чым гэта дапаможа», — перадаў словы Аляксандра Алег Воўчак.

Праз тры хівліны праваабронца ператэлефанаваў: «У яго ўжо ўзламалі дзьверы і выцягваюць з кватэры. Аляксандр Класкоўскі разьвітаўся з жонкай. У горадзе ідзе зачыстка» — сказаў праваабаронца